Ордэн «Георгі Дзімітраў» () — узнагарода Народнай Рэспублікі Балгарыі. Ордэн быў заснаваны 17 чэрвеня 1950 года ўказам Прэзідыума Народнага сходу і меў адну ступень. Першым яго кавалерам стаў В. Чарвенкаў, міністр-старшыня НРБ у 1950 годзе.
Апісанне Аўтарам першапачатковага праекта ордэна быў скульптар К. Лазараў. Частковыя змены ў праект унёс мастак-гравёр А. Адабашан. Да 1952 года ордэн вырабляўся ў прыватным атэлье, затым — на Дзяржаўным манетным двары.
У сярэдзіне залатога ордэнскага знака размешчаны медальён чырвонай эмалі з рэльефным бюстам Георгія Дзімітрова звернутым налева. Медальён акружаны белым кантам. У ніжняй частцы ордэна размешчана стужка чырвонай эмалі з надпісам «ГЕОРГИ ДИМИТРОВ». Медальён акружаны дзвюма пшанічнымі снапамі, у верхняй частцы знаходзіцца маленькая пяціканцовая зорка чырвонай эмалі. У ніжняй частцы — серп і молат чырвонай эмалі.
Памеры знака — 45х42 мм. Ордэн меў дзве разнавіднасці: самыя першыя выпускі 1950 года не мелі пяцівугольнай калодкі і мацаваліся да адзення з дапамогай наразнога штыфта ці шпількі. Затым ордэн стаў насіцца на пяцівугольнай калодцы, абцягнутай цёмна-чырвонай стужкай з чырвонымі палоскамі па краях.
Літаратура Петров Т. Ордени и медали в България. — София. 1998.
Катэгорыя:Ордэны Балгарыі Катэгорыя:Народная Рэспубліка Балгарыя Георгі Дзімітроў Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Георгія Дзімітрава