Мікалай Аляксандравіч Дзяшкевіч (, Пагор’е, Карэліцкі раён — ) — савецкі і беларускі літаратуразнавец, музеязнаўца, тэатральны крытык.
Біяграфія Нарадзіўся на Гродзеншчыне, у в. Пагор’е каля Шчорсаў. Скончыў Астахаўскую сярэднюю школу. Паступіў і скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. Пасля сканчэння інстытута — супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Аўтар даследавання пра Янку Купалу «Ад вытокаў радаводных», дзе адным з першых падрабязна разгледзеў радавод песняра, яго шляхецкае паходжанне. Удзельнік перадач «Школьнае тэлебачанне», прысвечаных Янку Купалу.
Аўтар нататак прысвечаных Р. Барадуліну, С. Станюце, Г. Аўсяннікаву і іншым дзеячам беларускай культуры.
Трагічна загінуў года на р. Нёман, калі ўратоўваў жанчыну з дзяцёнкам.
Пахаваны на могілках в. Пагор’е Карэліцкага раёна.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Музеязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя крытыкі Беларусі