Вялі́кдзень, Па́сха (, , ), Уваскрэсенне Хрысто́ва (), Светлае Хрыстова Уваскрэсенне — галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнейшае і найважнейшае хрысціянскае свята, якое адзначалася яшчэ ў часы апосталаў і было ўсталявана ў гонар Уваскрэсення Ісуса ХрыстаBernard Trawicky, Ruth Wilhelme Gregory. Anniversaries and Holidays. — American Library Association, p. 224, 2000. — цэнтра ўсёй біблейскай гісторыі і асновы ўсяго хрысціянскага вучэнняПасха Христова: смысл и история праздника // Нескучный сад, 04.05.13..

У дзень Вялікадня вернікі адзначаюць уваскрэсенне Хрыста з мёртвых і перамогу жыцця над смерцю і злымі сіламі. Паводле Бібліі, Ісус паўстаў з труны на трэці дзень святкавання юдэйскай Пасхі.

У праваслаўі статус Вялікадня як галоўнага свята адлюстроўваюць словы «свят свята і ўрачыстасць з урачыстасцей»На Пасху все кругом ликует и играет // «Азбука веры»..

У наш час дата Вялікадня ў кожны год разлічваецца паводле месяцава-сонечнага календара, што робіць Вялікдзень пераходным святам.

Яўрэйскае слова Пе́сах абазначае іўдзейскую ПасхуNorman Davies. Europe: A History. — Oxford University Press, p. 201, 1996.. Яно звязана са словам паса́х ( — праходзіць міма), якое нагадвае пра тое, што Усявышні абмінуў яўрэйскія дамы, знішчаючы першынцаў Егіпта (часам саму назва свята тлумачаць як «мінуў, абыйшоў»). Арамейская назва свята, якая гучыць як пісха, увайшла ў грэчаскую мову, затым перайшла ў лацінскую і ў далей распаўсюдзілася ў мовах Еўропы: pâques (фр.), pascuas (ісп.), пасха (рус.) і гэтак далей«The weirdness of Holy Week» // The Economist, Apr 2nd 2015)..

Звычай святкавання Пасхі, які існаваў у старажытных семіцкіх плямён, першапачаткова быў звязаны з жывёлагадоўляй, а пазней з земляробствам, пачаткам жніваВялікдзень. . З развіццём культу бога Яхве Пасха святкавалася ў гонар выхаду яўрэйскага народа з егіпецкага палону, потым яе сталі звязваць з чаканнем «нябеснага збавіцеля» — месіі.

У хрысціян назва свята набыла іншае тлумачэнне — «пераход ад смерці да жыцця, ад зямлі да неба»Пасха. История праздника // Православный календарь, Православие.Ru.. Царкоўнае святкаванне Вялікадня доўжыцца 40 дзён.

Гісторыя і дата Вялікадня

Старазапаветная Пасха Старазапаветная Пасха, як і цяперашняе свята Пе́сах (яўрэйская Пасха), святкавалася ў гонар выхаду яўрэяў з Егіпта, гэта значыць вызвалення яўрэяў ад рабства. Назва «Пе́сах» () азначае «праходзіць міма». Яна звязана з апавяданнем пра дзесяць караў егіпецкіх.

Адно бедства («кара») змянялася іншым, і нарэшце за адмову фараона адпусціць ізраільскі народ Бог «пакараў Егіпет страшнай карай», забіўшы ўсіх першынцаў, гэта значыць усіх першых па старшынстве нашчадкаў мужчынскага полу — і ў людзей, і ў быдлаПервенец // Библия. Ветхий и Новый заветы. Синодальный перевод. Библейская энциклопедия архимандрита Никифора. 1891.. Кара абмінула толькі першынцаў іўдзеяў, жытлы якіх Бог адрозніў па ўмоўным знаку (крыві ягня на вушаках дзвярэй) і прайшоў міма:

Пасля апошняй кары фараон адпусціў яўрэйскі народ разам з яго статкамі, а напалоханыя егіпцяне пануквалі яўрэяў, каб тыя хутчэй пакінулі Егіпет ().

Пасхальнае ягня У памяць пра гэту падзею «ўсяму супольству Ізраілеваму» прадпісвалася ўвечар 14-га нісана (першага месяца яўрэйскага календара) прыносіць у ахвяру ягня — аднагодку мужчынскага полу, без хібы, узятага ад авечак альбо ад коз, якога сям’і трэба было спячы на агні і з’есці цалкам, не зламаўшы касцей, з прэсным хлебам (г.зн. мацой) і горкай травой у пасхальную ноч (, ). Апраснак у культавым рытуале яўрэяў азначаў спешнасць выхаду з Егіпта, калі цеста не паспявала скіснуць. Смакаванне пасхальнай вячэры выступала як «сведчанне галоўнай падзеі ўсёй старазапаветнай гісторыі» — выхаду яўрэяў з Егіпта.

Пасхальнае ягня таксама звалася «пасхай» («песахам»). Такое ўжыванне слова можна знайсці, у прыватнасці, у апавяданнях евангелістаў пра Тайную Вячэру (, , ).

Вялікдзень у Новым Запавеце Вялікдзень неаднаразова згадваецца ў Евангеллях, але асаблівае месца займае ў іх апавяданні пра Тайную Вячэру, якая ў Матфея, Марка і Лукі апісана як святочная пасхальная трапеза (, , ), і пра наступнае распяцце Ісуса Хрыста.

Менавіта падчас Тайнай Вячэры Ісус Хрыстос прамовіў словы і здзейсніў дзеянні, якія змянілі сэнс свята. Ісус замяніў Сабой месца пасхальнай ахвяры, і ў выніку «старая Пасха становіцца Пасхай новага Ягня, ахвяраванага дзеля ачышчэння людзей раз і назаўжды», а новай пасхальнай трапезай становіцца ЕўхарыстыяПАСХА или ХРИСТОВО ВОСКРЕСЕНИЕ? // «Азбука веры»..

Паколькі пакаранне адбылося ў пятніцу, « дык Іўзеі, каб не пакінуць целаў на крыжы ў суботу, бо тая субота была дзень вялікі, прасілі Пілата, каб перабіць у іх галені і зняць іх» (), і воіны перабілі галені раскрыжаваным разбойнікам, аднак жа, «падышоўшы да Ісуса, як убачылі Яго ўжо мёртвага, не перабілі ў яго галені» (). Іаан Багаслоў, які распавядае пра гэтыя падзеі, знаходзіць у іх выкананне слоў Свяшчэннага Пісання: «бо гэта сталася, хай збудзецца Пісанне: „косць Ягоная хай не будзе зламана“» ().

Новае разуменне пасхальнай ахвяры добра адлюстроўваюць словы апостала Паўла ():

Спыненне старазапаветных ахвяр Пасля разбурэння ў 70 годзе Іерусалімскага храма рытуальнае ахвяраванне пасхальнага ягня больш не праводзіласяГриц И. Я. Агнец пасхальный // Православная энциклопедия, т. 1, с. 257—258., і ў сучасным рытуале адпраўлення Песаха пра яго нагадвае прадпісанне «з’есці невялікі кавалачак спечанага мяса» падчас начной трапезы.</small>

Ранняе хрысціянства

Пасля Сёмухі хрысціяне пачалі праводзіць першыя богаслужэнні Еўхарыстыі, прысвечаныя ўспаміну смерці Ісуса Хрыста. Літургіі праходзіла як Тайная Вячэра — Пасха мукаў, звязаная з Хроснай смерцю. Такім чынам, Вялікдзень стаў першым і галоўным хрысціянскім святам, якое абумовіла як богаслужэбны ўстаў Царквы, так і веравучыцельны бок хрысціянства.

У некаторых ранніх крыніцах гаворыцца пра штотыднёвыя святкаванні: пятніца была днём посту і смутку ва ўспаміне мукаў Хрыста («Пастыр Ермы», III,V:1), а нядзеля — днём радасці (Тэртуліян, «De corona mil.», гл. 3). Гэтыя святкаванні станавіліся больш урачыстымі ў перыяд яўрэйскага Песаха — угодкаў смерці Хрыста.

У малаазійскіх цэрквах, асабліва іўдзеахрысціянамі, у I стагоддзі н.э. свята штогод адзначалася разам з іўдзейскім Песахам — 14 нісана, таму што і іўдзеі і хрысціяне чакалі ў гэты дзень прышэсце Месіі (Блаж. Еранім, Тлум. на Мф. 25,6 — PL 26,192). Некаторыя цэрквы пераносілі святкаванне на першую нядзелю пасля іўдзейскага Песаха, таму што Ісус Хрыстос быў пакараны смерцю ў дзень Песаха і ўваскрэс паводле Евангеллях у дзень пасля суботы — гэта значыць у нядзелю. Ужо ў II стагоддзі свята прымае характар штогадовага ва ўсіх Цэрквах. У сачыненнях ранніх хрысціянскіх пісьменнікаў — у пасланні Св. Ірынея Ліёнскага біскупу Рымскаму Віктару, «Пасхальная гамілія» Святитель Мелитон Сардийский. О Пасхе, у творах Апалінарыя Іерапольскага, Клімента Александрыйскага, Св. Іпаліта Рымскага — ёсць звесткі і пра святкаванне штогадовага дня смерці на крыжы і Уваскрэсення Хрыстова. З іх сачыненняў вынікае, што першапачаткова асобым постам адзначаліся пакуты і смерць Хрыста як «Пасха Пакут», ці «Пасха Крыжовая»Пасха. Вялікдзень. Светлае Хрыстова Уваскрэсенне. Аляксандр ЛЕТКА  — πάσχα σταυρόσιμον, pascha crucificationis, якая супадала з яўрэйскім Песахам, пост працягваўся да нядзельнай ночы. Пасля яе адзначалася ўласна Уваскрэсенне Хрыстова як Пасха радасці, ці «Пасха Уваскрэсення» — πάσχα άναστάσιμον, pascha resurrectionis. У сучасным богаслужэбным уставе захаваліся сляды гэтых старажытных свят.иер. А. Сложеникин. Празднование Святой Пасхи. Историко-литургическая справка Асабліва гэта прыкметна ў святочных элементах службаў Вялікіх Чацвярга, Пятніцы і Суботы і ў структуры начной службы ў Велікодную нядзелю, якая складаецца з мінорнай велікоднай паўночніцы з канонам Вялікай Суботы, і з урачыста-радаснай велікоднай ютрані. Таксама на Уставе адбілася і старажытная традыцыя святкавання Пасхі Уваскрэсення аж да Ушэсця.

У хуткім часе стала прыкметным адрозненне традыцый Памесных цэркваў. Узнікла т.зв. «велікодная спрэчка» паміж Рымам і цэрквамі Малой Азіі. Хрысціяне Малой Азіі, названыя чатырынадзясятнікамі ці квартадэцыманамі (ад 14 дня месяца нісана), строга прытрымліваліся звычаю святкаваць Вялікдзень (Пасху) 14 нісана, абапіраючыся на аўтарытэт Ап. Іаана Багаслова. У іх жа назва яўрэйскай Пасхі перайшла на назву хрысціянскай і пасля распаўсюдзілася. Тады як на Захадзе, які не зведаў уплыву іўдзеахрысціянства, склалася практыка святкавання Вялікадня ў першую нядзелю пасля яўрэйскай Пасхі, пры гэтым разлічваючы апошнюю як поўня пасля дня раўнадзенства. У 155 годзе Палікарп, біскуп Смірны, наведаў рымскага біскупа Анікета, каб дамовіцца пра агульнае святкаванне Вялікадня, але пагаднення дасягнута не было. Пазней, у 190—192 гг., рымскі біскуп Віктар на саборах у Палесціне, Понце, Галіі, Александрыі, Карынфе, настойваў, каб малаазійскія хрысціяне адмовіліся ад свайго звычаю, і патрабаваў ад іншых цэркваў разарваць зносіны з імі. Св. Ірыней Ліёнскі, выступіў супраць адлучэння малаазійцаў, адзначаючы, што разыходжанні па фармальных прычынах не павінны ставіць пад пагрозу адзінства ЦарквыСпрэчкі аб святкаванні Вялікадня.

Многія абшчыны арыентаваліся на прынятыя ў іўдзеяў разлікі пасхальнага месяца. У той час ужо не прытрымліваліся сувязі паміж раўнадзенствам і месяцам нісанам, і ў некаторыя гады гэта прыводзіла да святкавання Вялікадня да дня веснавога раўнадзенства (гэта значыць, да надыходу новага астранамічнага года). Гэта практыка не прымалася іншымі абшчынамі.

Першы Усяленскі сабор Пытанне адзінага дня святкавання Вялікадня для ўсёй хрысціянскай айкумены разглядалася на скліканым у 325 годзе саборы епіскапаў у Нікеі, пасля названым Першым УсяленскімЛіст імператара Канстанціна . На саборы было прынята рашэнне ўзгадняць дзень святкавання Вялікадня паміж абшчынамі, і асуджана практыка арыентацыі на яўрэйскую дату, якая выпадала да раўнадзенстваФеадарыт Кірскі. Гісторыя Царквы. Кніга 1, глава 10 :

Як паведамляе гісторык, епіскап і ўдзельнік сабору Еўсевій Кесарыйскі ў кнізе «Пра жыццё блажэннага васілеўса Канстанціна», на Першым Усяленскім усе епіскапы не толькі прынялі Сімвал веры, але і падпісаліся, каб святкаваць Вялікдзень усім у адзін часЕўсевій Кесарыйскі. Жыццё Канстанціна, кніга 3, глава 14.. Еўсевій Кесарыйскі, пераказваючы словы імператара Канстанціна, прыводзіць і аргументы, якімі кіраваліся айцы Першага Усяленскага сабору для такога рашэнняЕўсевій Кесарыйскі. Жыццё Канстанціна, кніга 3, глава 18.. Днём Вялікадня была выбрана першая нядзеля пасля поўні, якая з’явіцца не раней за веснавое раўнадзенства.

Александрыйскі епіскам павінен быў разлічваць гэты дзень і загадзя паведамляць яго ў Рым, каб забяспечыць адзіны дзень святкавання. Аднак праз нейкі час такія паведамленні спынілася. Усход і Рым пачалі святкаваць Вялікдзень кожны паводле сваіх разлікаў, часта ў розныя дні. У Александрыі былі створаны велікодныя табліцы — пасхаліі, якія дазваляюць вызначыць дату Вялікадня на шмат гадоў наверад. У іх аснову быў пакладзены 19-гадовы месяцава-сонечны цыкл, а за дату веснавога раўнадзенства прынята 21 сакавіка. У VI—VIII стст. гэта Пасхалія была прынята заходняй царквой.

Першапачатковае вызначэнне Першага Усяленскага сабору наконт Вялікадня лягло ў аснову царкоўнага статута.

Памесны Антыяхійскі сабор 341 года ў сваім першым правіле патрабуе строга прытрымлівацца рашэнняў Першага Усяленскага сабору наконт дня святкавання Вялікадня пад страхам адлучэння ад Царквы і пазбаўлення сануПравілы Апосталаў, Сусветных і Памесных сабораў і святых айцоў, Першае правіла Антыяхійскага сабору .