Асяродак — намнажэнне (падводнае ці надводнае) алювіяльных наносаў ў рэчышчы ракі, якое не мае расліннасці (бліжэй да берага называецца побачэнь, а ля выпуклых берагоў пры меандраванні — пляж). Звычайна мае выгляд невысокіх затопленых або часткова аголеных астравоў. Месца гнездавання птушак.

Фарміраванне

Накапленне наносаў адбываецца пры малой і вялікім паступленні наносаў.

Форма асяродка падоўжаная, выцягнутая па цячэнні, плошча да некалькіх дзесяткаў, радзей соцень квадратных метраў. Падзяляюць рэчышча на рукавы, за кошт перамяшчэння наносаў паступова рухаюцца ўніз па цячэнні ракі (ніжняя частка намываецца, верхняя размываецца). Замацаванне асяродка расліннасцю або па іншым прычынам прыводзіць да ператварэння яго ва ўстойлівы . У асяродкі выходзяць з вады і ператвараюцца ў выспы.

, вызначаны асяродкамі — асяродкавы або асяродкавая шматрукаўнасць. Пры ўтварэнні рэчышчавых астравоў асяродкавая шматрукаўнасць трансфармуецца ў .

У Беларусі

У Беларусі трапляюцца пераважна на рэках паўднёвай часткі краіны (на Прыпяці, Дняпры, Сажы, Іпуці і інш.).

Літаратура

Кондратьев Н. Е., Попов И. В., Снищенко Б. Ф. Основы гидроморфологической теории руслового процесса. Л.: Гидрометеоиздат, 1982, 272 с.

Катэгорыя:Рэчышчазнаўства Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія