Чырво́наарме́ец (баец) — воінскае званне і пасада ваеннаслужачага радавога складу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РСЧА) Савецкай Расіі і СССР з лютага 1918 да 1946, сінонім слова «салдат», ад якога адмовіліся, як ад «контррэвалюцыйнага».

Як персанальнае воінскае званне ўведзена ў 1935 годзе.

У ВМФ ў 1918—1946 гадах званню чырвонаармейца адпавядала званне Чырванафлоцец.

У лютым 1946 года званне чырвонаармеец заменена званнем радавыУстав Внутренней службы Вооружённых сил СССР, с 1946 года..

Знакі адрознення У 1924 годзе ў РСЧА была ўведзена форма адзення новага ўзору. Адмяняліся нагрудныя клапаны і нарукаўныя знакі адрознення, на шынелі і гімнасцёрцы нашываліся пятліцы Знаки различия в сухопутных силах (по приказу РВС СССР № 807 от 20.06.1924).:

1924—1935 — пяхота і агульнавайсковыя часці і ўстановы — малінавыя пятліцы з чорным кантам; пяхота — з маліновага сукна з чорнай акантоўкай; кавалерыя — з сіняга сукна з чорнай акантоўкай; артылерыя и бранетанкавыя войскі — з чорнага сукна з пунсовай акантоўкай; тэхнічныя войскі і сувязь — з чорнага сукна з сіняй акантоўкай; авіяцыя (ВПС) — з блакітнага сукна з чырвонай акантоўкай; адміністрацыйна-гаспадарчы склад — цёмна-зялёныя з чырвонай акантоўкай;

У чырвонаармейцаў на пятліцах пазначаўся нумар палка.

Галерэя

Спасылкі Персанальныя воінскія званні, устаноўленныя Пастановай ЦВК і СНК СССР ад 22.09.35 з далейшымі дапаўненнямі. Персанальныя воінскія званні ваеннаслужачых (1935—1945)

Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл СССР