Герб Гарадца — герб вёскі Гарадзец Кобрынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад  г. № 659.

Апісанне Герб Гарадца ўяўляе сабой барочны шчыт, у сярэбраным полі якога на залатым ускрайку намаляваны немаўля Ісус Хрыстос у сярэбраных адзеннях, які стаіць на каленах Прачыстай Дзевы Марыі, апранутай у адзенне чырвонага колеру на зялёны хітон, і Святая Ганна ў блакітных адзеннях з сярэбраным покрывам на галаве, якая трымае немаўля за руку; над іх галовамі — залатыя німбы.

Гл. таксама Сцяг Гарадца

Спасылкі

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад  г. № 659

Катэгорыя:Гарадзец (Кобрынскі раён) Гарадзец