Кураслеп дуброўны (Anemone nemorosa) — расліна роду сямейства .
Назвы
Кураслеп дуброўны, белыя пралескіFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, пралескаДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914, казадрост белы, канапелька Ботанический словарь, Спб, 1878, кураслеп гаёвыВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., кураслеп, кураслёп, слепетГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 25 см.
Карэнішча патоўшчанае, гарызантальнае, цыліндрычнае. Яно галінастае і хутка разрастаецца, забяспечваючы ўтварэнне густых зараснікаў.
Лісце тройчы рассечанае.
Кветканосы адзінкавыя і нясуць па адной кветцы. Кветкі белыя з фіялетавым адценнем на вонкавым боку пялёсткаў. Яны дасягаюць 2-6 см у дыяметры. Пялёсткі яйкападобныя. Іх колькасць змяняецца ад шасці да васьмі. Расліна цвіце з канца красавіка да сярэдзіны мая. Формула кветкі: ..
Шматлікае насенне спее ў чэрвені і наступнай вясной забяспечвае з’яўленне масавага самасеву.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана ў Беларусі, лясной зоне еўрапейскай часткі Расіі, Заходняй Еўропе і Міжземнамор’і.
Кураслеп дуброўны расце звычайна ў шыракалістых лясах, часам у ялова-шырокалісцевых, можа дамінаваць у травастоі. Наяўнасць віду ў яловым лесе звычайна сведчыць пра выцясненне елкай былых тут калісьці дубовых лясоў.
Значэнне і выкарыстанне Кураслеп дуброўны дае пчолам нектар і бледна-жоўты пылок.
Таксанамія
Літаратура
Катэгорыя:Кураслеп Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Клумбавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе