Салаі́рскі краж () — платопадобнае ўзвышша ў гарах Паўднёвай Сібіры, у Алтайскім краі, Кемераўскай і Новасібірскай абласцях Расіі.
Даўжыня кража каля 300 км. Вышыня да 621 м (гара Кіўда). Уяўляе сабою нахільнае плато, якое абмяжоўвае з захаду Кузнецкую катлавіну. На паўднёвым захадзе мяжуе з Бійска-Чумышскім ўзвышшам.
Рэкі — Бердзь, Чумыш, Суенга, Вялікі (Чарнавы) Бачат і Малы (Стэпавы) Бачат.
Літаратура
Катэгорыя:Узвышшы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Алтайскага края Катэгорыя:Геаграфія Кемераўскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Новасібірскай вобласці