Валянці́н Сцяпа́навіч Агале́ц (нар. , в. Азяраны Гомельскай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1995—1999), генерал-лейтэнант, кандыдат ваенных навук (1996).

Біяграфія Беларус. У 1973 годзе скончыў Арджанікідзаўскае ваеннае вучылішча імя С. М. Кірава МУС СССР, у 1984 — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, 1994 г. — КУАС пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1968 годзе экспедытарам аддзела рабочага забеспячэння Тураўскага леспрамгаса. У 1969—1970 гг. служыў у Савецкай Арміі на пасадах радавога і сяржанцкага складу.

Ва ўнутраных войсках з кастрычніка 1970 года.

Паслядоўна праходзіў службы на пасадах у войсках УВ на тэрыторыі БССР, Казахскай і Кіргізскай ССР.

З верасня 1992 года ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь — начальнік УВВ, першы намеснік камандуючага войскамі, з 12 жніўня 1994 года — намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 12 августа 1994 года № 46 «О назначении должностных лиц Министерства внутренних дел Республики Беларусь», з кастрычніка 1995 года — першы намеснік Міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі, са снежня 1995 года па люты 1999 года — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1999—2006 гадах — прадстаўнік МУС пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь ва Украіне.

Звольнены ў запас у красавіку 2007 года.

Крыніцы

Спасылкі http://4-4.by/sites/default/files/files/reviews/MVD_komissari_i_generali_text.pdf

Катэгорыя:Кандыдаты ваенных навук Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ