Гу́дзевічы (, ) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гудзевіцкага сельсавета.
Назва
На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Гудзевічы ад балцкай асновы гуд (gudas) — «беларус». Тэрмін гуд вытворны ад імені заснавальніка радавой абшчыны Гуда. Прозвішча Гуд распаўсюджана і ў нашыя дніВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 88-89..
Гісторыя У 1863 годзе тут было адкрыта народнае вучылішча.
У 1886 году Гудзевічы сталі цэнтрам воласці Гродзенскага павета. Дзейнічаў вінакурны завод, ветраны млын, піцейны дом, народнае вучылішча (96 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак), праваслаўная царква.
Насельніцтва 1886 год — 172 жыхары, 15 дамоў. 1971 год — 201 жыхары, 61 дом. 1997 год — 662 жыхары, 196 дамоў. 2001 год — 727 жыхароў, 231 дом. 2009 год — 732 жыхары 2017 год — больш чым 700 жыхароў, 266 дамоў
Інфраструктура Лазня ЗАТ «Гудзевічы» на 2 аддзяленні, банкамат, комплексна-прыёмны пункт. Ахова здароўя У Гудзевічах дзейнічае ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі. Адукацыя ДУА «Гудзевіцкая сярэдняя школа», ДУА «Гудзевіцкі дзіцячы сад», ДУА «Мастоўская дзіцячая школа мастацтваў». Культура Установы культуры прадстаўлены філіялам «Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры» ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры», Гудзевіцкай бібліятэкай — цэнтрам нацыянальных культур ДУК «Мастоўская раённая бібліятэка», ДУА «Мастоўская дзіцячая школа мастацтваў». Дзейнічае літаратурна-краязнаўчы музей (каля 14 тысяч экспанатаў).
Славутасці Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1877 год, цагляная) — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей (1965). Рэшткі сядзібы Міклашэвічаў (XIX стагоддзе) — захаваліся слупы брамы.
Вядомыя асобы Алесь Мікалаевіч Белакоз (1928—2016) — грамадскі дзеяч, музеязнаўца, настаўнік, краязнаўца.
Іншае Фіксавалася іўеўскае прозвішча Гудhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-24X5-Q?i=195&cat=741605. Было лідскае Гудэйка, з Забалаці Гудэйновіч.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZQDH-B?i=1035&cc=4166194&cat=741862 https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-MSW4-V?i=827 Ёсць літоўскае Gudeikis, латышскае Gudshttps://pavardes.lki.lt/?pv=f855a49a54ccf40b4664a122c1227674 https://uzvardi.lv/surname/798314. Аснова Gud- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 96..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Аграгарадок Гудзевічы на сайце Radzima.org
Катэгорыя:Гудзевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мастоўскага раёна