Ду́бна () — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубненскага сельсавета. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Мастоў, за 48 км ад Гродна, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна, на правым беразе Нёмана.
Гісторыя Вядомы з 1387 года ўжо як цэнтр воласці () з прывілея вялікага князя ЯгайлыKodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. I, zesz. 1. / wyd. ks. J. Fijałek, W. Semkowicz. Nr. 1. — Kraków, 1932. — S. 7., воласць Дубенскага «двара» ахоплівала абодва берагі Нёмана. Пазней «двор» згаданы ў прывілеі вялікага князя Казіміра ад 23.7.1483 года на наданне возера паблізу Дубна віленскаму ваяводу Алехне Судзімонтавічу, да раней наданай суседняй Воўпы. У 1503 годзе вялікі князь Аляксандр даў Дубна з воласцю смаленскаму скарбніку князю Канстанціну Крошынскаму, яго жонцы і нашчадкам, як кампенсацыю за страчаныя на ўсходзе маёнткі да часу вызвалення іх ад маскоўцаў. Наданне пацвярджаў князю Крошынскаму ў 1506, 1509, 1512, 1531 гадах вялікі князь Жыгімонт Стары, а пасля смерці князя Канстанціна пацвярджаў і яго жонцы княгіні Ганне, якая запісала Дубна па сваёй смерці на карысць каралевы Боны.Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014 .- С. 372—394. — С. 373—374. 30 службаў сялян Дубенскай воласці як пасаг за князёўнай Крошынскай атрымаў вялікі пісар Копаць ВасілевічГруша, Спірыдонаў, Вайтовіч, 2003. С. 36..
Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў у складзе Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дубна ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Дубна ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе было цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.
У 1939 годзе Дубна ўвайшла ў БССР, дзе з 1940 года стала цэнтрам сельсавета.
Насельніцтва 1997 год — 1058 жыхароў, 424 двары. 2010 год — 879 жыхароў
Вядомыя асобы Пётр Антонавіч Крачэўскі (1879—1928) — палітычны і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік Сцяпан Восіпавіч Бубешка (пам. 1928) — грамадскі дзеяч у ЗША Уладзімір Кіслы (нар. 1957) — мастак і рэстаўратар. Пётр Мікалаевіч Кобрынец (1946—1994) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1989). Кандыдат педагагічных навук (1972).
Славутасці Царква Святога Мікалая (1844, 1864)
Крыніцы
Літаратура Груша А. І., Спірыдонаў М. Ф., Вайтовіч М. А. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга Публічных спраў 1 / рэдкал.: Г. Я. Галенчанка (адк. рэд.) і інш. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — 444 с. Dubno // S. 197. — С. 244.
Спасылкі
Катэгорыя:Дубненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мастоўскага раёна