Але́шавічы (, ) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мастоўскага сельсавета.

Гісторыя

Алешавічы вядомы прынамсі з канца XV ст., калі разам з Кулешавічамі і дзвюма пустаўшчанымі Талюцеўшчына і Барсуноўшчына належалі нейкаму Луку Бранцу. На пачатку XVI ст. гаспадарскі дваранін Івашка Дзевачка атрымаў іх пасля Лукі ад гаспадара. У 1519 годзе віцебскі баярын Пётр Грынькавіч, разам з дзядзькамі Васькам і Занькам Янкавічамі, атрымаў маёнтак ад іх брата Івашкі Дзевачкі. Пазней маёнтак трымаў сын Пятра—Міхайла, болей вядомы як мітрапаліт кіеўскі Анісіфар Дзевачка, а затым яго спадкаемцы.

У канцы XVIII ст. Ян Незабытоўскі купіў маёнтак у сям’і Барановічаў. Сядзіба Незабытоўскіх у Алешавічах з’явілася ў XIX ст.

З канца верасня 1939 года Алешавічы ў складзе БССР. У 1941 годзе савецкія вайскоўцы перад адступленнем узарвалі снарады, якія былі ў складзе (лямусе). Згарэў маёнтак, ад гарачых асколкаў загарэлася вёска і амаль уся згарэла. Людзі хаваліся ў лесе, а калі вярнуліся, то знайшлі толькі папялішча.

Да 18 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Скоржыцкага сельсавета Шчучынскага раёнаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 8., да 28 жніўня 2013 года — у склад Мікелеўшчынскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области .

Славутасці Гаспадарчы двор Незабытоўскіх

Страчаная спадчына Сядзіба Незабытоўскіх

Вядомыя асобы Анісіфар (Дзевачка) (пам. 1592) — мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсёй Русі (1579—1589). Караль Незабытоўскі (1865—1952) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы, міністр земляробства Другой Рэчы Паспалітай (1926-29). Хведар Нюнька (1928—2018) — беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве. Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі (нар. 1974) — беларускі вучоны, кандыдат фізіка-матэматычных навук, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2022 года).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мастоўскага раёна