Се́нна (, ) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Любчанскага сельсавета.
Згадваецца ў «Абмежаванні спрэчных зямель Лаўрышаўскага манастыра, зробленае Новагародскім намеснікам Петрашам Мантыгірдавічам на загад вялікага князя Вітаўта». Арыгінал дакумента не захаваўся. У копіі 1711 года пададзена дата 15 чэрвеня 1398 года, але яе лічаць памылковай праз разыходжанні з іншымі звесткамі ў дакуменцеКотельников А. Вклады в Лавришевский монастырь от основания (ок. 1250 г.) до принятия унии в 1596 г. / А. Котельников // bogoslov.ru. — 2012. — 23 ноября. — Дата доступа: 14.09.2016. . Найбольш верагоднае датаванне — 1424 годГудмантас, К. «Натыфікацыя пра Лаўрышаўскі манастыр, выпісаная са старой летапіснай хронікі» Дзяметрыя Занкевіча. Даследаванне і публікацыя крыніцы / К. Гудмантас, А. Рычкоў // Архэ. Пачатак. — 2016. — № 2. — С. 329—349..
«А шъто монастырская пашня, поля и чашъчо и поросъли и ограничили есьмо монастырскую земълю по реку Боловячу, липу Лопату и по дорогу мимо Сенъну, а по заднюю Стругу по Русечъ, а по дорогу, што од Гнесичъ лежитъ у Самойловичъ островъ, у тое бы все монастыръское князя великого людемъ не надобе усътупатисе.»
Вядомыя асобы Аляксей Уладзіміравіч Рагуля (нар. 1935) — беларускі літаратуразнавец. Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Любчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна