Суля́цічы (, ) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Брольніцкага сельсавета.
Вядома прынамсі да 1430 года. Вялікі князь Вітаўт даў у свой час «Сулятичи» пану Рачку, а пазней яго жонцы пані Рачкавай. Паводле Р. Пятраўскаса, у пана Пятра Рачкі была дачка Ганна Мілохна, жонка пана Глеба Вяжэвіча, але лёс Суляцічаў тым часам не ясны.
Пазней Суляцічы нейкім чынам аказаліся ў валоданні князёў Заслаўскіх. Каля 1540 года ў складзе пасагу княжны Ганны Заслаўскай перайшлі да пана Яна Глябовіча.
У 1940—1954 гадах вёска — адміністрацыйны цэнтр Суляціцкага сельсавета.
Каля вёскі археалагічны помнік — курганны могільнік Суляцічы XI—XIII стагоддзяў. —
Старажытнае насельніцтва Тып сельскіх жыхароў ХІ-ХІІІ ст. левабярэжнага Прынёмання аднаўляецца антраполагамі паводле пахаванняў у курганным некропалі "Суляцічы"Население Беларуси. Альбом в лицах – взгляд в прошлое: коллективная монография. Москва: АМА-ПРЕСС, 2025. С. 111-115..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Брольніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна