Мі́лушава (, ) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Нягневіцкага сельсавета.

У XV ст. вёскай валодалі Сенка Хмарыч, Васіль Храбтовіч і яго брат Іван Літавар Храбтовіч, падскарбій вялікі літоўскі. Упершыню Мілушава згадваецца 16 мая 1492 года ў дакуменце абмену цяглай службы на дзесяціну, якую Ян Літавар Храбтовіч сплочваў Лаўрышаўскаму манастыру з маёнтка Дзераўнаяhttp://starbel.by/dok/d194.htm Пажалаванне Івана Храбтовіча зямлі ў Мілушава ўзамен дзесяціны з двара Дзераўная.

Назва Ад імя Milušas — літоўскія прозвішчы Miluševičius, Milušauskas, старое прозвішча Miłusz (з Восава). З утваральнікам -uš- таксама імёны Girdžiušas, Maliušas, ад якіх тапонімы Гірдзюшы, Малюшычы.

Вядомыя асобы Аляксандр Рыгоравіч Каранеўскі (1939—2003) — беларускі педагог, журналіст, краязнавец, укладальнік кнігі «Памяць. Ашмянскі раён».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Нягневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна