Но́вая Гу́та () — хутар у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пятрэвіцкага сельсавета.
Гісторыя У 1894 годзе прамыслоўцы Вільгельм Краеўскі і Юліус Столе пачынаюць будаваць тут шкляную гуту, а ў 1896 годзе атрымліваюць першую прадукцыю. На прадпрыемстве ў 1897 годзе працавала больш за 100 чалавек, а ў 1908 годзе — 454 чалавекі. Напярэдадні нямецкай акупацыі ў 1915 годзе ў Першую сусветную вайну шклозавод быў закрыты, затым разбураны.
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Пятрэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна