Гарнаста́евічы (, ) — вёска ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Уваходзіць у склад Поразаўскага сельсавета.

Геаграфія За 0,8 км на ўсход — паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца Гарнастаевіцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу і жвірыстых пяскоў. Паклад у выглядзе дзвюх раз’яднаных лінз звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Ва ўскрышы супескі, дробныя пяскі; падсцілаюць паклад грубыя супескі і дробныя пяскі.

Гісторыя У першай палове XVII ст. вёска належала шляхецкаму роду Ляцкіх і ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Ад мінскага кашталяна Яна Альфонса Ляцкага (памёр у 1646 г.) вёска перайшла ў якасці пасагу да берасцейскага ваяводы Тэафіла Трызны (памёр у 1645 г.), які ажаніўся з дачкой Яна Альфонса Ляцкага — ІзабэлайAftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 212.. Невядома, каму вёска належала пазней.

У сярэдзіне XVIII ст. вёска становіцца ўласнасцю шляхецкага роду Бутаўт-Андрайковічаў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай вёска ўвайшла ў склад Ваўкавыскага павета Слонімскай губерні, а пазней Літоўскай губерні і Гродзенскай губерні (Расійская Імперыя).

У другой палове XIX ст. вёскай валодае Яраслаў Бутаўт-Андрайковіч, ад якога вёска пераходзіць у валоданне яго дачкі — дваранкі-мастачкі Марыі Магдалены Бутаўт-Андрайковіч (1852—1933).

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) вёска ўвайшла ў склад міваеннай Польшчы — у склад Беластоцкага ваяводства. Па прычыне таго, што Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч не мела мужа і дзяцей, яна запісала па тэстаменту свой маёнтак Гарнастаевічы свайму сваяку Генрыху Канстанціну Бутаўт-Андрайковічу (1882—1941), які і стаў апошнім уласнікам маёнтка Гарнастаевічы (аж да пачатку Другой сусветнай вайны). Генрых Канстанцін Бутаўт-Андрайковіч (1882—1941) быў жанаты з Геленай Стафановіч (1887—1960)

Пасля далучэння Заходняй Беларусі ў склад БССР, маёнтак Гарнастаевічы быў нацыялізаваны, а яе ўласнік Генрых Канстанцін Бутаўт-Андрайковічу (1882—1941) быў арыштаваны ў 1939 г. савецкай уладай і памёр у Мінску (сталіцы БССР).

У 1967—1977 гадах цэнтр Гарнастаевіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. Да 18 кастрычніка 2013 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Поразаўскага пассаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 263 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Свислочского района Гродненской области.

Цяпер вёска ўваходзіць у склад Поразаўскага сельсавета Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Славутасці

Сядзібна-паркавы ансамбль Бутаўт-Андрайковічаў Свята-Петра-Паўлаўская царква (1801)

Вядомыя асобы Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі (нар. 1959) — беларускі кардыёлаг і дзяржаўны дзеяч.

Крыніцы

Літаратура Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s. Butautas R.S. Butautai Andreikavičiai gyvenimo labirintuose. — Vilnius, Gediminas, 300 s. — ISBN 978-9955-806-11-0

Спасылкі

Катэгорыя:Поразаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Свіслацкага раёна Катэгорыя:Ляцкія Катэгорыя:Трызны Катэгорыя:Бутаўт-Андрайковічы