Паўночныя Увалы () — узгорыстае ўзвышша ў Расіі ў паўночнай частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны. Водападзел басейна рэк Волгі і Паўночнай Дзвіны Даўжыня каля 600 км. Вышыня да 293 м. Складзена ледавіковымі і флювіагляцыяльнымі адкладамі, на найбольш падвышаных участках развітыя выхады карэнных парод. Хваёвая расліннасць, месцамі моцна забалочаная.

Катэгорыя:Узвышшы Расіі Катэгорыя:Узвышшы Валагодскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Комі Катэгорыя:Усходне-Еўрапейская раўніна