Но́вы Двор (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Навадворскага сельсавета. Насельніцтва 924 чал. (2003).
Геаграфія Знаходзіцца за 38 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Свіслач. Праз Новы Двор пралягае аўтамабільная дарога .
Каля аграгарадка створана сажалка (плошча 0,16 км²) на рацэ Мядзянка.
Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Новы Двор датуецца 1409 годам, калі ён знаходзіўся ў валоданні вялікага князя Вітаўта. Паселішча значыцца на мапах 1508, 1613 і 1654 гг. У 1551 годзе праз мястэчка з Кракава ў Вільню праходзіў пахавальны картэж з целам Барбары Радзівіл.
У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) Новы Двор спалілі шведскія войскі. У пачатку снежня 1655 г. непадалёк тутэйшая шляхта атрымала перамогу над маскоўскімі захопнікамі. Прыкладна ў другой палове XVII ст. мястэчка атрымала Магдэбургскае права і герб, пацверджаныя каралямі і вялікімі князямі Янам Казімірам (3 жніўня 1661), Міхалам Карыбутам Вішнявецкім (20 сакавіка 1670), Янам Сабескім, (20 студзеня 1679), Аўгустам Моцным (28 лістапада 1718) і Аўгустам Сасам (14 лістапада 1744).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Новы Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1833 год у мястэчку было 90 драўляных будынкаў, дзейнічала царква. З 1860 года існавала царкоўна-прыходская школа. У 1862 адкрылася аднакласнае народнае вучылішча, у 1900 — двухкласнае народнае вучылішча (у 1905 годзе навучаліся 89 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак).
13 мая 1863 г. каля Новага Двору адбылася сутычка расійскіх карных войскаў і 40 казакаў з паўстанцамі. Захаваліся імёны сялян з мястэчка Новы Двор, удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864), якіх пазней рэпрэсіравалі ўлады Расійскай імперыі. Сярод іх значацца Франц Ярашэвіч, Восіп Грушэўскі, Франц Раманоўскі, Антон Грушэўскі, Максім Завістоўскі, Фёдар Кулік, Станіслаў Грушэўскі і Міхал ГанчарэвічРаманаў С. Пад выявай збройнага арханёла // «Свіслацкая газета», 19 верасня 2009. — C. 4.. 17 верасня 1867 г. у Новым Двары асвяцілі новую царкву-мураўёўку. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 271 двор, праваслаўная царква, сінагога, народнае вучылішча, збожжавы магазін, крама дробнага тавару, 2 млыны, 2 піцейныя дамы.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.
У 1939 годзе Новы Двор увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 2003 год тут было 416 двароў.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1829 год — 399 чал., у тым ліку 18 іўдзеяўNowy Dwór на «Віртуальны Штэтл»; 1830 год — 216 муж., з іх шляхты 2, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 18, мяшчан-хрысціян і сялян 195 С. 412.; 1833 год — 409 чал. (206 муж. і 203 жан.); 1837 год — 714 чал., у тым ліку 49 іўдзеяў; 1886 год — 1183 чал. (563 муж. і 620 жан.), у тым ліку 100 іўдзеяўNowydwór (11) // S. 295.; 1897 год — 1481 чал. XX стагоддзе: 1901 год — 1,2 тыс. чал.; 1905 год — 1,4 тыс. чал.Указатель населенным горадам Гродненской губернии с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродно, 1905.; 1912 год — 1573 чал.; 1921 год — 646 чал., у тым ліку 146 іўдзеяў; 1937 год — 1,4 тыс. чал.Karpyza W. Nowy Dwór // «Magazyn Polski» № 1—2, 2000. S. 50.; 2000 год — 987 жыхароў, 381 двор. XXI стагоддзе: 2003 год — 924 чал.; 2013 год — 782 чал.
Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Свята-Міхайлаўская царква (1994)
Страчаная спадчына
Царква Святога Міхаіла Арханёла (1868) Сінагога
Вядомыя асобы Валерый Георгіевіч Раманоўскі (нар. 1961) — беларускі матэматык. Яўгенія Красоўска-Ядлоўска (1910—1986) — дзяржаўны дзеяч, вучоны-філолаг, магістр філасофіі, выкладчык.
Крыніцы
Літаратура
Раманаў С. Пад выявай збройнага арханёла // «Свіслацкая газета», 19 верасня 2009. Nowydwór (11) // S. 295.
Спасылкі
Катэгорыя:Навадворскі сельсавет (Свіслацкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Свіслацкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства