Са́кі. Сустракаецца таксама варыянт Сакі́ (, ) — вёска ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета. Чыгуначны прыпыначны пункт размешчаны за 0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі.

У 1976 годзе вёска перададзена з Вердаміцкага сельсавета ў Свіслацкі сельсаветРашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490)..

Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Сакі этнанімічнага паходжання — ад назвы групы іранамоўных качавых плямёнаў (параўн. возера Сакі ў Крыме). Менш верагодная сувязь з прозвішчам Сак (Зак) нямецкага паходжання («мяшок»)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 332..

На думку А. Рогалева, назва вёскі Сакі азначае «тыя, хто сакае», гэта значыць вымаўляе свісцячыя гукі замест шыпячых. Або назва вёскі ўяўляе сабой радавое найменне, у аснове якого імя старшага ў абшчыне — Ісак (Ісаак), якое ў прастамоўі спрасцілася ў СакА. Ф. Рогалеў. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). Гомель, 2008. С. 65..

Тут сама паблізу фіксаваліся свіслацкае прозвішча Сак, ваўкавыскія Саковіч, Сакоўскі.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-PSGC-H?i=764&cat=742095

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-998N-H54F?i=748&cat=2323279

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-4922-F?i=387&cat=1546497

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Свіслацкі сельсавет (Свіслацкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Свіслацкага раёна