Азгі́навічы (, ) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Азгінавіцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 12 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Слонім, за 180 км ад Гродна, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Слонім, на аўтамабільнай дарозе Слонім—Ружаны. Каля вёскі археалагічны помнік — селішча 1-га тысячагоддзя н.э.
Насельніцтва 1994 год — 94 жыхары ў 42 дварах.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Азгінавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна