Вы́сацк. Сустракаецца таксама варыянт Вы́сацак (, ) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзераўноўскага сельсавета.

Гісторыя У 1593 годзе пасля смерці сына брацлаўскага ваяводы Рамана Раманавіча Сангушкі вёска ў складзе маёнтку Палонка ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства перайшла па спадчыне ягоным сёстрам Хадоры, жонцы троцкага кашталяна Аляксандра Пронскага, і Аляксандры, жонцы падляшскага ваяводы Януша ЗаслаўскагаНГАБ у Мінску, ф. КСК, воп. 1, спр. 1.

Славутасці Свята-Мікалаеўская царква (ХІХ ст.) Вадзяны млын Брацкая магіла салдатаў Першай сусветнай вайны

Спасылкі

Катэгорыя:Дзераўноўскі сельсавет (Слонімскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна