Партыза́наўка (, ; да 1964 — Пляшкі) — аграгарадок у Беларусі, у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Новадзевяткавіцкага сельсавета.
Геаграфія За 25 км на поўдзень ад Слоніма, за 168 км ад Гродна, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Слонім.
Гісторыя Мясцовасць заселена са старажытнасці, селішча на ўсходняй ускраіне вёскі, на беразе Булянкі (левы прыток Грыўды), датуецца першай паловай 1-га тысячагоддзя.
У ХІХ стагоддзі вёска Пляшкі ўваходзіла ў фальварак Зосін, які адносіўся да маёнтка Новыя Дзявяткавічы. Паводле інвентара 1846 года, у вёсцы 12 двароў, 78 жыхароў, належала памешчыку Альфрэду Слізеню. У пачатку ХХ стагоддзя вёска ў Мар’янскай воласці Слонімскага павета.
У 1921 годзе ў складзе Польшчы. Уваходзіла ў Мар’янскую гміну Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР.
30 ліпеня 1964 года Пляшкі перайменаваны ў ПартызанаўкуУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
Да 22 ліпеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Глоўсевіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151)..
Вёска ўваходзіць у СРУСП «Новадзявяткавічы». Працуюць магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, лазня, аддзяленне сувязі, царква. Таксама ёсць дом самастойнага сумеснага пражывання. З 2019 года перастала працаваць базавая школа і дзіцячы сад. А з 2020 года перастаў працаваць комплексны прыёмны пункт.
Насельніцтва 1846 год — 78 жыхароў, 12 двароў. 1905 год — 224 жыхары. 1921 год — 22 жыхары, 8 двароў. Ліпень 1969 года — 194 жыхары. 2000 год — 347 жыхароў, 119 двароў. 2003 год — 304 жыхары, 114 двароў. 2020 год — 280 жыхароў.
Вядомыя асобы
Аляксандр Асіповіч-Асіпчык (1909—1990) — грамадскі і царкоўны дзеяч беларускай эміграцыі.
Фёдар Сямёнавіч Рыла (нар. 1916) — вязень лагера ў Бярозе-Картузскай. Сын селяніна-бедняка з Пляшак. У 1934 годзе ўступіў у КСМЗБ і прымаў актыўны ўдзел у падпольнай рэвалюцыйнай барацьбе. У маі 1936 — кастрычніку 1937 года зняволены ў Бярозе-Картузскай, 90 дзён адбыў у карцары. У 1937 годзе прызваны на дзейную вайсковую службу ў Войска Польскае, на 18-ы дзень 2-й сусветнай вайны ў баях пад Варшавай трапіў у палон, 6 гадоў прабыў у нямецкіх лагерах ваеннапалонных.
Літаратура
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА , 2004. — 752 с.: іл. Сяргей Чыгрын «Хочацца да хаты». Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы, гутаркі, лісты, аўтографы.
Спасылкі
Малавядомы нарыс пра Жыровічы
Катэгорыя:Новадзевяткавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі