Амельнікі́. Сустракаецца таксама варыянт Амяльні́к, м. (, ) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Паўлаўскага сельсавета.
Да 30 жніўня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Піронімскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1..
У 900 м на паўднёвы ўсход ад вёскі у хваёвым лесе знаходзіцца ўрочышча Высокая Гара з вяршыней 182 м. Схілы гары адносна крутыя, узвышаюцца над навакольнай мясцовасцю. Геадэзічнага пункта на вяршыні няма. Каардынаты: 53° 12,811' N, 25° 19,374' E.
Назва Фіксавалася лідскае прозвішча Амелевічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G9F2-19K4-6?cat=2325345&i=937, горадзенскае Амельhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-39X9-N?i=817&cat=2325238. Ёсць літоўскае Ameliūnashttps://pavardes.lki.lt/?pv=3195cac46c870ea8627e3cd6c656b800, латышскае Amelshttps://uzvardi.lv/surname/626170.
Спасылкі
Катэгорыя:Паўлаўскі сельсавет (Слонімскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна