Вялі́кая Крако́тка (, ) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Азярніцкага сельсавета. За 30 км ад Слоніма.

Да Вялікай Кракоткі далучана суседняя Малая Кракотка, цяпер паўднёва-заходняя частка вёскі.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сялявіцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области .

Славутасці Свята-Раства-Багародзіцкая царква (ХІХ ст.) Камень з ямкамі Кракоцкі — помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Свята-Іаана-Прадцечанская царква 1812 г. (Малая Кракотка). Каменныя магілы (XIV—XVIII стагоддзі), за 0,5 км на захад ад вёскі — Брацкая магіла (1944) — Свята-Засіма-Саваціеўскі мужчынскі манастыр

Вядомыя асобы Рыгор Раманавіч Акулевіч (1907—1974) — грамадска-культурны дзеяч беларускай эміграцыі, выдавец, публіцыст. Янка Саламевіч (1938, Малая Кракотка — 2012) — беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф і перакладчык Анатоль Паўлавіч Ліхацэвіч (нар. 1947) — беларускі вучоны ў галіне экалогіі сельскай гаспадаркі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук (1996-2002), доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (2000).

Спасылкі

Катэгорыя:Азярніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна