Сянько́ўшчына (, ) — аграгарадок у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сянькоўшчынскага сельсавета.

Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Слонім — Масты, за 15 кіламетраў на паўночны захад ад Слоніма, за 120 кіламетраў ад Гродна.

Гісторыя Згадваецца ў 1669 годзе ў складзе Слонімскага павета Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 5.

У 1940—1954 гадах цэнтр Сянкоўшчынскага сельсавета Зэльвенскага раёна. Да 18 сакавіка 1967 года вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета Зэльвенскага раёнаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171)..

Насельніцтва 1999 год — 534 жыхары. 2002 год — 532 жыхары, 232 двары. 2009 год — 555 жыхароўКолькасць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 года .

Інфраструктура Лясніцтва Сярэдняя школа Клуб Бібліятэка Амбулаторыя Аддзяленне сувязі

Славутасці Археалагічны комплекс «Сянькоўшчына» (1 тысячагоддзе да н. э.) — : Селішча-1 — 100 м на паўночны ўсход ад стадыёна, на ўзвышшы, паміж правым берагам ракі Бяроза (левы прыток ракі Шчара) і безыменнай ракой; Селішча-2 — за паўночнай ускраінай вёскі, з левага боку ад дарогі на вёску Куцэйкі, на ўзвышшы левага берага ракі Бяроза. Царква ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага (2007). Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сянькоўшчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна