Глі́нна (, ) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каранёўскага сельсавета. За 13 км на паўднёвы захад ад Смаргоні, 247 км ад Гродна, 13 км ад чыгуначнай станцыі Смаргонь на лініі Маладзечна — Вільня.
Гісторыя У пачатку 20 стагоддзя ў Крэўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, за вёскай замацавана 147 дзесяцін зямлі. З верасня 1915 года да снежня 1918 года акупіравана германскімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года ў Літоўска-Беларускай ССР. З мая 1919 года акупіравана польскімі войскамі, у ліпені 1920 года захоплена Чырвонай Арміяй, у верасні — зноў занята польскімі войскамі. З кастрычніка 1920 года ў Сярэдняй Літве. З лютага 1922 года ў складзе Польшчы, у Крэўскай гміне, Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 года зноў у БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Смаргонскім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Базарскім сельсавеце, 161,7 га зямлі, а таксама паселішча (калонія) з такой жа назвай (3 двары, 21 жыхар). У Другую сусветную вайну акупіравана нацысцкімі войскамі з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Вялікамыскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. З 2 снежня 1961 года ў Бялкоўшчынскім сельсавеце. Да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Бялкоўшчынскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 «О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района».
Насельніцтва каля 120 жыхароў (пачатак 20 стагоддзя) 39 двароў, 189 жыхароў (1940) 172 жыхары (1954) 149 жыхароў (1970) 34 гаспадаркі, 64 жыхары (1994) 26 гаспадарак, 42 жыхары (2004) 19 гаспадарак, 31 жыхар (2013) 17 гаспадарак, 29 жыхароў (2016)
Інфраструктура У пачатку 2000-х гадоў працавала ферма, магазін.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Каранёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна