Хве́цавічы (, ) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каранёўскага сельсавета. За 7 км на паўднёвы захад ад Смаргоні, 253 км ад Гродна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Смаргонь на лініі Маладзечна — Вільня.
Гісторыя У пачатку 20 стагоддзя ў Смаргонскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1905 годзе да вёскі адносіліся каля 105 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак (18 жыхароў, уласнасць Жука). З верасня 1915 года да снежня 1918 года акупіраваны германскімі войскамі.
З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года Літоўска-Беларускай ССР. З мая 1919 года акупіраваны польскімі войскамі, у ліпені 1920 года заняты Чырвонай Арміяй, у верасні — зноў заняты польскімі войскамі. З кастрычніка 1920 года ў Сярэдняй Літве. З лютага 1922 года ў складзе Польшчы, у Смаргонскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.
З лістапада 1939 года — зноў у БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Смаргонскім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года — у Слабененскім сельсавеце, належала 167,7 га зямлі, з іх ворнай — 94,8 га. Акрамя таго меліся аднайменны хутар (9 двароў, 21 жыхар, 186,3 га зямлі, з іх ворнай — 91,7 га) і фальварак (1 двор, 6 жыхароў, 39,8 га зямлі, у тым ліку ворнай — 27,9 га).
У часы Другой сусветнай вайны з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацысцкімі войскамі, загінулі і прапалі без звестак 2 жыхары вёскі.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года вёска да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Бялкоўшчынскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 «О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района». З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. У 1994 годзе вёска ў саўгасе «Смаргонскі», працавала ферма буйной рагатай жывёлы. З 31 ліпеня 2008 года ў Каранёўскім сельсавеце.
Насельніцтва 98 жыхароў (1905) 30 двароў, 142 жыхары (1940) 166 жыхароў (1954) 131 жыхар (1970) 27 гаспадарак, 46 жыхароў (1994) 30 жыхароў (1999) 21 гаспадарка, 31 жыхар (2004) 25 жыхароў (2009)Колькасць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 года 15 гаспадарак, 22 жыхары (2013) 14 гаспадарак, 22 жыхары (2016)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Каранёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна