Краснаазёрнае. Сустракаецца таксама варыянт Краснаазёрная, Гало́днічы (, ) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета. Знаходзіцца за 35 км ад Смаргоні, на паўночна-заходнім беразе Вішнеўскага возера. Каля вёскі праходзіць аўтамабільная дарога з Лынтупаў да Гальшанаў.
Гісторыя Упершыню згадваецца пад назвай Галоднічы ў XIX стагоддзі. На той час паселішча ўваходзіла ў склад Вішнеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.
Па выніках Рыжскай мірнай дамовы вёска апынулася ў складзе гміны Вішнева Свянцянскага павета, з 1 студзеня 1926 года — Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
У выніку пахода Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года Галоднічы ўвайшлі ў склад Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР (у 1944—1960 гадах — Маладзечанскай вобласці, з 1960 года — Гродзенскай вобласці). 30 ліпеня 1964 года вёска Галоднічы была перайменавана ў Краснаазёрную — С. 441Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
У канцы 2019 года каля тутэйшай капліцы быў знойдзены каваны крыжБожы знак надзеі з-пад Вішнева: Крыж знайшлі, засталося аднавіць капліцу — Catholic.by, 15 студзеня 2020 .
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 год — 86 чал. (35 — праваслаўных, 51 — католікаў), 10 двароў — S. 674. XX стагоддзе: 1931 год — 147 чал., 26 двароў; 1999 год — 42 чал. XXI стагоддзе: 2009 год — 28 чал.Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі па выніках перапісу 2009 года
Славутасці Капліца Святога Яна Хрысціцеля (XVIII ст., мураваная). —
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вішнеўскі сельсавет (Смаргонскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі