Няста́нішкі (, ) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жодзішкаўскага сельсавета.

Назва У літоўскіх Салечніках пад 1725 г. засведчаная літоўская форма дзявочага прозвішча "Niestonaycia". З-пад Вільні было Нестановіч. Прозвішча Нестан фіксавалася ў каталіцкім асяродку ў надбярэзінскіх Чыркавічах.https://www.epaveldas.lt/preview?id=1317%2F1%2F11

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-D9HV-Y?i=61&cc=4158550

https://www.epaveldas.lt/preview?id=1349%2F1%2F11

Гісторыя Вядома з пачатку XVII ст. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ.

Падчас руска-французскай вайны 1812 года каля вёскі праз Вілію перапраўляліся французскія войскі. У 1867 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча.

У 1940—1954 гадах цэнтр Нястанішкаўскага сельсавета. Да 16 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Лылойцінскага сельсавета, да 17 лістапада 1986 года — у склад Сыраваткінскага сельсавета, да 28 сакавіка 2016 года — у склад Лылойцінскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 марта 2016 г. № 131 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области.

Славутасці Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1905—1911)

Страчаная спадчына Лямус (XVIII — першая палова XX ст.)

Спасылкі

Катэгорыя:Жодзішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна