Са́ваўшчына. Сустракаецца таксама варыянт Са́ўшчына (, ) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жалудоцкага сельсавета.
Назва У гэтым жа рэгіёне фіксаваліся прозвішчы Савойнь, Сава (Sawa)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89G3-191V-K?i=683&cat=1117752
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G9FL-98XZ?i=698&cat=2325345. Ёсць літоўскае Savashttps://pavardes.lki.lt/?pv=bd1abd4ce8baac1835b5dcb192e16bd4.
В. Жучкевіч назвы тыпу Саваўшчына звязваў іменем СавваВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 332..
Гісторыя З 1939 года ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Саваўшчынскага сельсавета. Да 17 студзеня 1969 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)., да 20 лістапада 1973 года — у склад Жалудоцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)., да 26 лютага 2013 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Жалудоцкага пассаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 223 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области .
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Жалудоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна