Гурно́фель (, ) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.
Гісторыя Зімой 1918-1919 гадоў у маёнтку Гурнофель знаходзілася база вайсковых аддзелаў польскай Самаабароны. 17 студзеня аддзелы Самаабароны з Гурнофеля адышлі да Шчучына. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 — у БССР. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 над нацысцкай акупацыяй.
Да 2013 года Гурнофель уваходзіў у склад Галавічпольскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области .
Славутасці Гурнофельскі парк займае плошчу 2 га, пейзажны, захаваўся часткова. Аснову дэндрарыя складаюць мясцовыя пароды дрэў, размешчаныя ў выглядзе невялікіх груп, букетам ці клумбай. У канцы ХІХ ст. ў парку высаджана шмат экзотаў. Зберагліся паасобныя дрэвы туі заходняй, клёну серабрыстага, дубу паўночнага, вярбы белай ніцай, лістоўніцы еўрапейскай, вельмі рэдкай на Беларусі тсугі канадскай.
Вядомыя асобы Іна Чаславаўна Аксціловіч (нар. 1983) — беларускі ўрач-анатом. Кандыдат медыцынскіх навук (2013).
Спасылкі
Катэгорыя:Васілішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна