Тапі́лішкі. Сустракаецца таксама варыянт Тапілі́шкі (, ) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета. Да 2002 года Тапілішкі ўваходзілі ў склад Шчучынскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района.

Геаграфія Знаходзіцца за 4 кіламетры на поўнач ад Шчучына, за 65 кіламетраў ад Гродна, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка.

Назва Фіксавалася старое дзісенскае прозвішча Тапілаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9XW-F97S-W?cat=2325332. Ад адпаведнага антрапоніма - засведчаны ў 1409 г. балцка-прускі тапонім Tapil-kayme (пруск. caymis "вёска")G. Gerullis. Die altpreussischen Ortsnamen. Berlin, Leipzig, 1922. C. 181..

Гісторыя У 1865 годзе вёска (68 рэвізскіх душ, Шчучынскай воласці Лідскага павета, валоданне Друцкіх-Любецкіх). У 1893 годзе — 123 жыхары; у 1905 годзе — 205 жыхароў, 229 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася аднайменная лясная старожка. 3 1921 годзе ў Шчучынскай гміне Лідскага, потым Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе вёска (30 двароў, 196 жыхароў) і леснічоўка (9 жыхароў). З 20 верасня 1944 года Тапілішкі ў Гродзенскай вобласці БССР. У 1940 годзе вёска налічвала 79 двароў, 249 жыхароў; былая леснічоўка — 11 жыхароў. 1950 годзе ў вёску сселены жыхары хутара Баранаўшчына (у 1940 годзе былы фальварак, 4 дамы, 19 жыхароў).

Насельніцтва 123 жыхары (1893) 205 жыхароў (1905) 196 жыхароў, 30 двароў (1921) 249 жыхароў, 79 двароў (1940) 279 двароў, 858 жыхароў (2001) 281 двор, 876 жыхароў (2002)

Інфраструктура Клуб Бібліятэка Магазін Лазня Птушкарэпрадуктар

Славутасці

Тапілішкаўскія валуны, на паўднёвай ускраіне вёскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лядскі сельсавет (Шчучынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна