Нарчы́ (, ) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з XIX стагоддзя як вёска ў Лябёдскай воласці Лідскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, уладанне Грабоўскіх. Па звестках 1905 года, меліся 112 дзесяцін зямлі.

Па выніках Рыжскай мірнага дагавора 1921 года вёска апынулася ў Вялікалябёдскай гміне Лідскага, потым Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

У выніку пахода Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 12 кастрычніка 1940 года паселішча ўвайшло ў склад Халечынскага сельсавета Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР.

20 верасня 1944 года Нарчы ўвайшлі ў склад Гродзенскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года — у Шчучынскім раёне. 23 сакавіка 1964 года паселішча перададзена Гардзееўскаму сельсавету, які 1 жніўня 1966 года быў перайменаваны ў Мажэйкаўскі.

У студзені 1951 года ўтвораны калгас «Паведамленне». З красавіка 1951 года — у складзе калгаса імя Шверніка, з 1957 года — у саўгасе «Вялікае Мажэйкава» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы.

Па дадзеных 2001 года працавала крама. У 2016 годзе населены пункт быў перададзены ў склад Васілішкаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 203 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области. .

7 красавіка 2020 года ад палу сухой травы згарэла большая частка вёскі — 20 хат.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 год — 8 дамоў, 71 жыхар. XX стагоддзе: 1905 год — 139 жыхароў; 1921 год — 33 двары, 138 жыхароў; 1940 год — 44 двары, 193 жыхары. XXI стагоддзе: 2001 год — 26 двароў, 49 жыхароў; 2009 год — 19 жыхароў.

Літаратура — С. 556.

Спасылкі

Катэгорыя:Васілішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна