Ве́нзаўшчына (, ) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета.
Гісторыя
Каля Вензаўшчыны вядома два старажытныя пахаванні. Адно ў 0,1 км на захад на пад'ездзе да вёскі (XIII-XIV ст.), другое (X-XV стст.) ў 80 м на паўднёвы захад ад вёскі на ўзгорку.
Вандалін Шукевіч пісаў, што каменныя магілы тут знаходзяцца ва ўрочышчы Ганчары каля вёскі Глушні і недалёка ад ўрочышча Манастыршчына і Царкоўшчына. Глушнянскі базыльянскі кляштар знаходзіўся ва ўрочышчы Манастыршчына, а царква (верагодна пры кляштары) ў урочышчы Царкоўшчына. Старажылы згадвалі, што ў гэтых ўрочышчах, проста ў лесе, былі старыя хрысціянскія магілы з помнікаміpawet.net.
Старажытнае насельніцтва Тып сельскіх жыхароў правабярэжнага Прынёмання аднаўляецца антраполагамі паводле пахаванняў у каменным некропалі Х-ХV ст. "Вензаўшчына"Население Беларуси. Альбом в лицах – взгляд в прошлое: коллективная монография. Москва: АМА-ПРЕСС, 2025. С. 154-163..
Спасылкі
Катэгорыя:Першамайскі сельсавет (Шчучынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна