«Pawa» — гурт беларускай сярэднявечнай музыкі, які выконвае творы ў жанры фалктроніка, сярэднявечнага фолка, фолк-рока. Заснаваны ў 2011 годзе ў Мінску.
У сваёй творчасці гурт засяроджвае ўвагу выключна на беларускай песеннай традыцыі, пры гэтым эксперыментуе з традыцыйнай народнай музыкай у кантэксце сучаснага гучання. Гурт «Pawa» спалучае ў сваёй музыцы традыцыі еўрапейскага сярэднявечча і электронныя аранжыроўкі.
Гісторыя Гурт «Pawa» быў створаны ў 2011 годзе. У склад гурта увайшлі ўдзельнікі гурта «Testamentum Terrae», далучыўся да гурту і «электроншчык» Niko_S (Мікіта Седзянкоў). Па словах Юрася Панкевіча (дудар абодвух калектываў) галоўнай ідэяй праекту стала «прага дапоўніць прыгожыя і таямнічыя мелодыі сярэдневечных музычных твораў сілаю і энергетыкай сучаснага электроннага гучання». У кастрычніку 2011 года на беларускім лэйбле Vigma гурт выдаў дэбютны альбом «Pawa».
Святкаванне новага 2013 году і цэнтральны святочны салют у Мінску адбываліся пад творы гурта «Pawa».
Гурт браў удзел у шматлікіх музычных фестывалях: «Басовішча», WOŚP (Польшча), Tautų mugė (Літва), «Камяніца», «Наследие веков» (Беларусь), а таксама выступаў на сцэнах шматлікіх клубаў Беларусі, Польшчы, Расіі.
У студзені 2019 года гурт прэзентуе жывую версію песні «Шлях дамоў», якая стала першай цалкам аўтарскай кампазіцыяй за васьмігадовую гісторыю гурта.
Склад гурту Юрась Панкевіч — дуды, вакал. Віталь Касавец — пяркусія, вакал. Мікіта Седзянкоў — клавішныя, аранжыроўкі, вакал. Ангеліна Мухіна — жалейка, раўшпфайф, сапілкі, флейты, вакал. Чыркун Вольга — скрыпка, вакал. Алена Пратасевіч — скрыпка, вакал. Сяргей Шаўчэнка — гітара, вакал. Таццяна Русак — вакал, пяркусія. Саўндпрадзюсар — Валеры Шаўчэнка.
Дыскаграфія «Pawa» (2011)Pawa «Pawa» (+аўдыё) / Experty.by «Cristatus» (2013)Pawa «Cristatus» (+аўдыё) / Experty.by «Žyta» (2015)Гурт Pawa выдаў новы альбом «Жыта» (+слухаць) / Experty.by «Niko_s» (2017)
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Музыка Сярэдневякоўя Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:Электронныя музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2011 годзе