Рыба́чнае. Сустракаецца таксама варыянт Ры́бачнае (, ) — хутар у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Глівінскага сельсавета.

У 1929—1937 гадах Рыбачнае ў складзе Лозінскага нацыянальнага польскага сельсаветаПастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Пра арганізацыю нацыянальных польскіх сельскіх саветаў — Александраўскага Бялыніцкага раёну Магілёўскай акругі і Лозінскага Барысаўскага раёну Менскай акругі ад 10 студзеня 1929 г. // Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1929, № 3., да 28 мая 2013 года — у складзе Забашавіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

На карце 2005 года пазначаны як нежылы. Станам на 2013 год на месцы хутара захавалася некалькі ўрослых у зямлю дамоў, якія часам займаюць паляўнічыя і рыбаловы, а таксама нейкія калы, убітыя ў зямлю каля возера.

Спасылкі

Катэгорыя:Глівінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Барысаўскага раёна