Валянці́н Іва́навіч Байда́к (нар. , в. Леднікі Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі (1992—1994).

Біяграфія Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі.

Працоўную дзейнасць пачаў ў 1969 годзе вучнем фрэзероўшчыка на Мінскім заводзе металаканструкцый. Стаўшы дыпламаваным спецыялістам, працаваў старшым прадаўцом, затым загадчыкам крамы № 1 Першамайскага Райхарчгандля Мінска. У 1977—1979 гадах служыў у радах Савецкай арміі. Дэмабілізаваўшыся, вярнуўся на ранейшую працу, у 1983 годзе стаў намеснікам дырэктара, а ў 1984 годзе — дырэктарам Першамайскага Райхарчгандля Мінска. У 1987 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка Упраўлення гандлю Мінскага гарвыканкама, якое ўзначаліў у 1991 годзе.

З 4 снежня 1992Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 1991 № 1288-XII «Аб міністры гандлю Рэспублікі Беларусь» па 28 лістапада 1994Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 1994 г. № 221 «Аб вызваленні В. І. Байдака ад пасады Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь» года быў міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь.

Пасля працаваў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама, генеральным дырэктарам КВУП «Мінскхлебпрам».

З 2 лютага 2011 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, з лютага 2013 па 2019 год — генеральны дырэктар ААТ «ЦУМ-Мінск».

Катэгорыя:Міністры гандлю Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь