Пяда́нь — С. 80. Сустракаецца таксама варыянт Пя́дань (, ) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мсціжскага сельсавета.

Назва У П. Маштакова згадваецца рака Пядынка (прыток Цны)П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 96., —

У. Тапароў дапускае балцкае паходжанне рачной назвы. Тапанімічны аналаг — пруская назва Pendelythen / Pyndelithen, з коранем pend- як у літоўскім pendėti «сохнуць, гнісці». Наўрад ці меў рацыю, паводле Ул. Тапарова, Я. Развадоўскі, калі тлумачыў гэтую назву з фінскайВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 203..

На думку Я. Развадоўскага, назва ракі Пядынь (Пядынка) утворана ад асновы *pendyn- адпаведна *pemdyn-, *pimdyn-, якая мае угра-фінскае паходжанне. Параўн. фін. pimeä, эстон. pime, ліўск. pimdø, pimd, вепс. pimed, зыран. pemd «цёмны». Аналаг — назва ракі Чарніца, што цячэ паблізу.J. Rozwadowski. Studia nad nazwami wód słowiańskich. Kraków, 1948. S. 189.

В. Жучкевіч выводзіць назву вёскі Пядань ад беларускага пядань — кісць рукі і мера (параўн. пядзя)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 315.. Акадэмічныя і дыялектычная слоўнікі беларускай мовы слова «пядань» не даюць. У Даля згадваецца слова пядень — тое ж, што і пядзяВ. Даль. Толковый словарь живого великорусского языка. Т. 3. Санкт-Петербург, Москва, 1882. С. 573..

На думку А. Рогалева, назва Пядынка ўтворана ад старажытнай каранёвай асновы *pet, якая мела значэнне «расцяканне», «цячы», «паток»А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 167—169..

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мсціжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Барысаўскага раёна