Упірэ́вічы (, ) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Перасадскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 11 км на поўдзень ад горада Барысаў, 65 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны, на захадзе і поўначы цячэ р. Пліса (прыток Бярэзіны). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мінск-Орша.

Галоўная шыротная вуліца забудавана з паўночнага боку. Да яе пад вуглом далучаецца другая вуліца. Частка забудовы размешчана бессістэмна. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

Назва Недалёка ад сучаснай латвійскай мяжы (Богіна) фіксавалася прозвішча Упіровічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99G3-59MT-X?i=498&cat=1397729&lang=pl.

Па-беларуску упір — тое ж самае, што й «вампір», «хадзячы мярцвяк»И. И. Носович. Словарь белорусского наречия. Санкт-Петербург, 1870. С. 661.. У заходне-бранскіх гаворках упір — «настойлівы, упарты»Чалавек: Тэматычны слоўнік. Мінск, 2006..

З-паблізу — латышскае Upirshttps://uzvardi.lv/surname/628994.

Гісторыя Вядома з XVI ст. У 1586 годзе ўпамінаюцца грунты Упраўскія (раён р. Плісы), якія межавалі з маёнткам Зарэчча Смалявіцкай воласці ВКЛ. У 1774 г. фальварак Упіровічы быў куплены Я. Аскольдам, уваходзіў у Барысаўскую воласць.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1800 г. 29 двароў, 180 жыхароў, драўляная царква Святой Троіцы, вадзяны млын, сукнавальня, шляхецкая ўласнасць. У 1897 г. вёска (17 двароў, 80 жыхароў, вадзяны млын) і маёнтак (16 жыхароў) у Глівінскай воласці Барысаўскага павета.

З лютага 1918 года на тэрыторыі, акупіраванай войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з жніўня 1919 да мая 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Перасадскім сельсавеце Барысаўскага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года Мінскай акруг, з 20 лютага 1938 года Мінскай вобласці. У маёнтку Упірэвічы размяшчалася Глівінскае лясніцтва.

З 1 ліпеня 1941 да 1 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі.

У 1960 г. 70 жыхароў. У 1988 г. 9 гаспадарак, 21 жыхар.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Перасадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Барысаўскага раёна