Высача́ны (, , да 1964 года — Шо́па) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з XVIII стагоддзя. У 1800 годзе засценак Шопа, уладанне І. Храптовіча. У 1897 годзе вёска ў Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.

З лютага да лістапада 1918 года на тэрыторыі, акупіраванай войскамі кайзераўскай Германіі. З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з лютага — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. З 29 жніўня 1919 года да 10 жніўня 1920 года ў Гомельскай губерні РСФСР, потым у БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Траянаўскім сельсавеце Халопеніцкага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года Мінскай акруг, з 8 ліпеня 1931 года ў Крупскім, з 12 лютага 1935 года зноў у Халопеніцкім раёнах, з 20 лютага 1938 года Мінскай вобласці, з 26 жніўня 1959 года ў Маісееўшчынскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Барысаўскім раёне, з 17 жніўня 1963 года ў Траянаўскім сельсавецеРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034)..

30 ліпеня 1964 года вёска Шопа была перайменавана ў вёску ВысачаныУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..

З пачатку 1920-х гадоў дзейнічала працоўная школа першай ступені. У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 года да 30 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 28 мая 2013 года вёска ўваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва

1800 год — 4 двары, 19 жыхароў. 1897 год — 14 двароў, 119 жыхароў. 1917 год — 20 двароў, 121 жыхар. 1926 год — 18 двароў, 117 жыхароў. 1960 год — 53 жыхары. 1988 год — 5 гаспадарак, 11 жыхароў.

Спасылкі

Катэгорыя:Маісееўшчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Барысаўскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі