Бе́ліна (, ) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Глівінскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 21 км на паўднёвы ўсход ад горада Барысаў, 96 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны, на поўначы цячэ р. Бярэзіна, бераг якой забалочаны, вакол — лес. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і затым па шашы Барысаў—Беразіно.

Планіроўка ў адну кароткую вуліцу блізкай да шыротнай арыентацыі, забудаваную пераважна з паўднёвага боку традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Частка забудовы на паўночным усходзе размешчана адасоблена.

Гісторыя Вядома з сярэдзіны XIX ст. У 1858 г. 1 двор, З жыхары. У 1897 г. 8 двароў, 52 жыхары, у Глівінскай воласці Барысаўскага павета. У 1917 г. 68 жыхароў.

З лютага да лістапада 1918 г. на тэрыторыі, акупіраванай войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай БНР. З 1 студзеня 1919 г. ў БССР, з лютага — у ЛітБел ССР. З жніўня 1919 г. да мая 1920 г. у час польска-савецкай вайны — у прыфрантавой зоне.

З 31 ліпеня 1920 г. ў БССР. Паводле перапісу 1926 г. 11 двароў, 56 жыхароў.

Да 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Забашавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага і 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)., да 30 кастрычніка 2009 года — у склад Чарневіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .

Насельніцтва

Інфраструктура Аздараўленчы комплекс «Беліна».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Глівінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Барысаўскага раёна