Ба́бка, таркава́нка — традыцыйная беларуская народная страва.

Драную бульбу заскварваюць салам, мясам з цыбуляй і іншымі спецыямі і запякаюць. Гатовую бабку падаюць з малаком або смятанай. Вядома ўсюды ў наш час. Папулярная таксама ў літоўскай кухні пад назвай кугеліс.

Гісторыя З’явілася на Блізкім Усходзе як святочная страва кугель на яўрэйскі Пейсах. Гатавалася ў выглядзе запяканкі з драбнёнай гародніны з дадаткамі мукі і яек. Складнікамі звычайна былі гарбузы, кабачкі, морква. У розных мясцінах маглі дадавацца кроп, цыбуля, часнок, шпінат, цукіні або цыбуля-парэй.

Рэцэпт перажыў значныя змены, найперш праз бульбу, што стала асноўным складнікам кугелю. Мяркуецца, што на сталах беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў гэтая страва з’явілася ў канцы XIX стагоддзя. Літоўцы завуць яе паводле старое яўрэйскай назвы — кугеліс.

Этымалогія Бабкай традыцыйна называлі салодкі пірог. У палякаў  — традыцыйная святочная выпечка з цукатамі, разынкамі, арэхамі, прапітаная ромам і пасыпаная цукровай пудрай.

Магчыма, беларускай найменне стравы з бульбы іранічнае — ліцвінская «бабка».

Зноскі

Літаратура

Ба́бка //

Спасылкі

Бабка — сястра кугеля. «Наша Ніва» Талерка — кулінарныя рэцэпты з фотаздымкамі

Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Стравы з бульбы Катэгорыя:Польская кухня