Драсён птушыны, Спары́шНазва Драсён птушыны згодна з , Зерніца, Птушыная грэчка, Спарышнік, Травяная зелень Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., Гусятнік, Свіная трава, Свінуха, Драсён разналісты — у крыніцы пад назвай , Драсён незаўважаемы — у крыніцы пад назвай (Polýgonum aviculáre) — аднагадовая травяністая расліна роду .
Батанічнае апісанне
Расліны вышынёй ад 10 да 80 см. Сцябло сцелістае або прыўзнятае, зрэдку прамастойнае, галінастае ад асновы, з дробнымі плеўкамі, белаватымі рассечанымі раструбамі. Лісце дробнае, чаргаванае, шырокаэліпсападобнае, на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, непрыкметныя, у пучках па 2-5, размешчаныя на ўсім сцябле ў пазухах лісця. калякветнік 5-раздзельны, бледна-зялёны, белы або ружаваты па краях, тычынак 8. Плод — дробны трохгранны арэшак. Цвіце ў чэрвені—кастрычніку.
Пашырэнне
Распаўсюджаны пераважна ва ўмераных і паўночных раёнах Еўразіі (за выключэннем Арктыкі). Расце ўздоўж дарог, на засмечаных месцах, пустках, выганах, каля жылля.
Значэнне
Лекавая (мачагонны, кроваспыняльны і процізапаленчы сродак) і кармавая расліна.
Літаратура Мазан І. П. Спарыш, драсён птушыны //
Спасылкі
Горец птичий, или Спорыш — Polygonum aviculare L. s. l. // Экологический центр «Экосистема»™
Катэгорыя:Драсёнавыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе