(2063) Бахус () — калязямны астэроід з групы апалонаў, які мае памеры 1,1×1,1×2,6 км і двухлопасцевую форму. Бахус належыць да астэроідаў рэдкага спектральнага класа Q і мае даволі выцягнутую арбіту, з-за чаго падчас свайго руху вакол Сонца, перасякае арбіты адразу трох планет: Венеры, Зямлі і Марса. Ён быў адкрыты 24 красавіка 1977 года французскім астраномам Чарлзам Ковалем у Паламарскай абсерваторыі і названы ў гонар бога старажытнагрэчаскай міфалогіі Бахуса (Дыяніса).
У сакавіку 1996 года групай навукоўцаў ЛРД пад кіраўніцтвам :en:Steven J. Ostro і Lance Benner у абсерваторыі Голдстоўн былі праведзены радыёлакацыйныя назіранні гэтага астэроіда, якія дазволілі пабудаваць мадэль данага аб’ектаBenner, L. A. M., R. S. Hudson, S. J. Ostro, K. D. Rosema, J. D. Giorgini, D. K. Yeomans, R. F. Jurgens, D. L. Mitchell, R. Winkler, R. Rose, M. A. Slade, M. L. Thomas, and P. Pravec. Radar observations of asteroid 2063 Bacchus. Icarus 139, 309—327 (1999). Аптычныя назіранні ў сакавіку і красавіку 1996 гады праводзілі П. Правец, М. Волф і Л. Коткава. Гл. таксама Спіс астэроідаў (2001—2100) Класіфікацыі малых планет Спіс астэроідаў, якія перасякаюць арбіту Венеры Спіс астэроідаў, якія перасякаюць арбіту Зямлі Спіс астэроідаў, якія перасякаюць арбіту Марса
Спасылкі
Asteroid Radar Group page
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1977 годзе Бахус Бахус Бахус Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам менш за 2 км Катэгорыя:Назвы астэроідаў са старажытнагрэчаскай міфалогіі