Аўгусто́ва (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Валожынскага сельсавета.

Геаграфія Размешчана за 6 км на захад ад Валожына, 15 км ад чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 78 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Гародзькі—Валожын, якая праходзіць непадалёку ад вёскі.

Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, якая ў цэнтры перпендыкулярна перакрыжоўваецца прамалінейнай вуліцай. Забудавана двухбакова, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — на паўднёвай і паўночна-заходняй ускраінах.

Гісторыя У 1785 годзе сяло Аўгустоў у ВКЛ, 23 двары, уладанне памешчыка.

З 1795 годзе ў Расійскай імперыі. У 1897 годзе ў Валожынскай воласці Ашмянскага павета.

З 1921 года ў складзе Польшчы.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Мінцеўскім сельсавеце Валожынскага раёна. З 25 чэрвеня 1941 г. да 5 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. 17 вяскоўцаў змагаліся супраць гітлераўцаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, 4 з іх загінулі.

У верасні 1950 г. арганізаваны калгас «Чырвоны маяк», які абслугоўвала Валожынская МТС. З 26 чэрвеня 1959 г. землі ў складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — г. Валожын). У Валожынскім сельсавеце з 12 чэрвеня 1962 г. Размяшчаліся фермы буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчая, вытворчая брыгада, магазін. З 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах.

Насельніцтва 1897 год — 147 жыхароў, 22 двары. 1904 год — 166 жыхароў. 1908 год — 180 жыхароў. 1921 год — 218 жыхароў, 37 двароў. 1940 год — 324 жыхары, 47 двароў. 1959 год — 297 жыхароў. 1994 год — 150 жыхароў, 66 двароў. 2008 год — 100 жыхароў, 48 гаспадарак.

Славутасці Васькаў камень, за 1 км на паўночны захад ад вёскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння —

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Валожынскі сельсавет (Валожынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна