Алешчаня́ты. Сустракаецца таксама варыянт Алешчыня́ты (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, у складзе Гародзькаўскага сельсавета. 8 гаспадарак, 11 жыхароў (2008).

Геаграфія Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на поўначы цячэ р. Заходняя Бярэзіна (прыток Нёмана). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Роўкавічы, Куцяняты і далей па шашы Валожын — Гародзькі.

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход уздоўж ракі і забудаванай аднабакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя У 1897 годзе вёска, 14 двароў, у Вішнеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, 17 двароў. З лістапада 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У 1950 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас, потым у складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Філіпіняты). Вёска знаходзілася ў Забрэзскім сельсавеце Валожынскага раёна Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах Мінскай вобласці. У 1994 годзе 15 двароў. 30 кастрычніка 2009 года вёска перададзена са скасаванага Забрэзскага сельсавета ў Гародзькаўскі сельсавет«Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 .

Насельніцтва

1897 — 94 чал. 1904 — 97 чал. 1908 — 88 чал. 1921 — 82 чал. 1959 — 71 чал. 1994 — 26 чал. 2008 — 11 чал. 2009 — 15 чал.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гародзькаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна