Но́вы Двор (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 55 км у напрамку на ўсход ад горада Валожын, за 45 км ад Мінска, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Аляхновічы. За 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца найвышэйшы пункт Валожынскага ўзвышша — 332,6 м.

Гісторыя У 1663 г. згадваецца ў складзе Менскага ваяводства ВКЛLVIA, f. SA, b. 2.

Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Ракаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023)., да 28 мая 2013 года — у склад Залескага сельсавета, дзе ў 1989—2013 гадах з’яўлялася яго цэнтрамРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.

Насельніцтва 2000 год — 203 жыхары, 65 двароў.

Літаратура  — С. 372.

Спасылкі

Катэгорыя:Ракаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна