Бакуно́ва (, ) — былая вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Івянецкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзілася за 25 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, 27 км ад чыг. ст. Негарэлае на лініі Мінск—Баранавічы, 55 км ад Мінска. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, вакол лес. Драўляная сялянская сядзіба была пастаўлена каля прасёлачнай дарогі. Транспартныя сувязі ажыццяўляліся па мясцовай дарозе праз вёскі Пліскоўшчына, Раднікі і далей па шашы Ракаў—Івянец.
Гісторыя Вядома з XVIII ст. У 1800 годзе ўладанне А. Агінскай. У 1897 г. фальварак у Івянецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Казарэзскім сельсавеце Івянецкага раёна Баранавіцкай вобл. З канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 8 студзеня 1954 года у Маладзечанскай вобл., з 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Станюшкаўскага сельсавета, з 27 сакавіка 1959 года ў Зарэчанскім сельсавецеРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобл., з 25 снежня 1962 года ў Стаўбцоўскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах Мінскай вобласці; хутар, навакольныя землі былі ў складзе саўгаса «Радзіма» (цэнтр — в. Крыніца). З 1 кастрычніка 1973 года ў Івянецкім сельсавеце.
Паселішча скасавана ў 2002 годзе.
Насельніцтва 1800 год — 13 жыхароў, 2 двары. 1897 год — 11 жыхароў, 1 двор. 1921 год — 7 жыхароў, 1 двор. 1940 год — 8 жыхароў, 1 двор. 1959 год — 8 жыхароў. 1994 год — 1 жыхар, 1 двор. 1999 год — 1 жыхар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі