Багушо́ўка. Сустракаецца таксама варыянт Бушо́ўка (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пяршайскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 9 км на ўсход ад Валожына, 74 км ад Мінска. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на захадзе цячэ р. Баранаўка (прыток Пяршайкі). Транспартныя сувязі па шашы Мінск—Валожын, якая праходзіць побач з вёскай.
Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад уздоўж ракі і забудаванай аднабакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядома з XVIII ст. У 1800 г. вёска ў складзе маёнтка Паршай Мінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць сапраўднага стацкага саветніка І. Рожэрсана. У 1858 г. 26 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць графа В. Тышкевіча. У 1897 годзе ў Пяршайскай воласці Мінскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. У 1950 г. арганізаваны калгас, які абслугоўвала Валожынская МТС. З 1958 г. землі ў складзе калгаса імя К. Маркса (цэнтр — в. Пяршаі).
Насельніцтва 1800 год — 24 жыхары, З двары. 1897 год — 60 жыхароў, 10 двароў. 1921 год — 57 жыхароў, 9 двароў. 1959 год — 54 жыхары. 1994 год — 9 жыхароў, 6 двароў. 2008 год — 2 жыхары, 2 гаспадаркі. 2009 год — 1 жыхар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пяршайскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна